Суіцыдальным комплекс – тэма беларусам блізкая

Беларусь уваходзіць у лік сусветных лідэраў па колькасці самагубстваў. Пра гэта паведаміў супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Анатоль Гелда.

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, лідэрамі па адноснай паказчыку колькасьці самагубстваў з'яўляюцца таксама Літва, Расія, Венгрыя, Казахстан, Латвія і Украіна. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, за 2007 год у Беларусі ўзровень самагубстваў складаў 27,4 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, у Літве – 42, у Расеі – 36, Венгрыі – 28,5, Казахстане – 26,9, Латвіі – 26, Украіне – 25.

Найбольш нізкі ўзровень самагубстваў у такіх краінах, як Вялікабрытанія (7 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва), Мальта (6), Албанія (4), Грэцыя (3), Арменія (2,4), Азэрбайджан (0,6), Егіпет ( 0,1).

Дарэчы, паводле класіфікацыі САЗ, высокім лічыцца ўзровень самагубстваў больш за 19 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва, а крытычным для дэмаграфічнай сітуацыі – больш за 30 выпадкаў.

У 2009 годзе колькасць суіцыдаў у Беларусі ўзрасла больш чым на 20% у параўнанні з 2008-м і склала 28,5 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва.

___________________