Арол Монтаруп: Беларуская каманда знаходзіцца ў добрай форме
У беларускім чэмпіянаце выступае французскі футбаліст. Арол Монтаруп абараняе колеры мінскага "Дынама". Перад стартавым матчам адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 паміж зборнымі Беларусі і Францыі ён падзяліўся з французскім выданнем L'equipe сваімі ўражаннямі аб беларускім футболе і здагадкамі аб шанцы беларускай зборнай.